Спартыўныя канікулы

Спорт

Напрыканцы асенніх канікулаў адбылося адкрытае першынство ДУ “Капыльская СДЮШАР” па летнім біятлоне, а таксама па кросе на прызы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.

У чацвер, 1 лістапада, спаборніцтвы адкрылі біятланісты. Малодшая і сярэдняя групы вялі стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі на адлегласці 10 м, а старэйшыя – з дробнакалібернай вінтоўкі (“стойка” і “лёжка”) з 50-ці метраў. Наступны дзень павінен быў вызначыць мацнейшых пасля кросу. У ходзе двухдзённай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам: у старэйшай групе лідарамі сталі Наталля Каласкова і Антон Смольскі,  у  сярэдняй – Святлана Пятрыка і Вадзім Гардзей, у малодшай – Зарына Чадовіч і Анатоль Маскалік.

Сярод лыжнікаў, якія спаборнічалі толькі ў кросе, перамогу святкавалі: старэйшая група — Андрэй Фурык (4 км), сярэдняя — Зіна  Шчалкун (2 км) і Дзяніс Дубіна (3 км), малодшая — Паліна Кіёнчык  (1 км) і  Руслан Гарнастай (2 км).

Для біятланістаў і лыжнікаў, якія сталі мацнейшымі, аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму падрыхтаваў граматы і грашовыя прэміі. А ўвогуле, для юных спартсменаў гэтыя спаборніцтвы сталі нядрэннай трэніроўкай перад уваходам у “белы” сезон.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *