Гібкія ўмовы аплаты працы

Афіцыйна

Адкрыла семінар першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, якая дала наказ прысутным (галоўным эканамістам (эканамістам) арганізацый і прадпрыемстваў раёна, у тым ліку прыватных) на глыбокае засваенне і прымяненне новаўвядзенняў, акрэсліла канкрэтныя задачы.

Як паведаміла начальнік аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення сацабароны Святлана Лятчэня, пра рэзультаты маніторынгу прымянення арганізацыямі Мінскай вобласці гібкіх сістэм аплаты працы і іх практычнае выкарыстанне расказалі намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алена Помазава і начальнік упраўлення працы і заработнай платы камітэта Алена Аляшкевіч.

Аналіз росту заработнай платы ў раёне за 8 месяцаў 2012 года зрабіла вядучы спецыяліст аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення сацабароны Таццяна Грыбок. На семінары абмеркаваны пытанні росту прадукцыйнасці працы, мерапрыемствы па пераходзе нашага раёна са стабільна нізкага месца ў вобласці на больш высокае па зарплаце, якая павінна быць сапраўды заробленай.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *