Фотапогляд: асноўныя падзеі ў галіне культуры ў 2012 годзе

Культура

Калядны абрад «Цары» Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу паказаны на рэспубліканскім навукова-практычным семінары па пытаннях захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны, арганізаваным Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА, БГА  «Адпачынак у вёсцы», Капыльскім райвыканкамам.


Абласны семінар-практыкум «Традыцыйныя і сучасныя формы работы клубных устаноў Капыльскага раёна з падлеткамі асацыяльных паводзін і праблемнымі сем’ямі».

На абласным фестывалі «Сымон-музыка» калектыў інструментальнай народнай музыкі Капыльскай ДШМ пад кіраўніцтвам Святланы Радзюкевіч узнагароджаны Дыпломам I ступені.

Абласны семінар на тэму «Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на аснове традыцый і культурнай спадчыны».

Удзел клубнага аб’яднання нацыянальнай  кухні «Лоцвінскія ўдалухі» ў кулінарным шоу-праекце «Беларуская кухня» тэлеканала «Беларусь 2» і фестывалі «Цукеркавы фэст» у г. Івянец.

У Капыльскім раённым краязнаўчым музеі ў рамках праекта «ТOLLAS — да актыўнага грамадства ў любым узросце» арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на далучэнне пажылых людзей да пэўнага роду заняткаў.

Гран-пры IV адкрытага дзіцячага фестывалю-конкурсу джазавай і эстрадный музыкі «JAZZ-TIME» заваяваў дзіцячы ўзорны эстрадны аркестр Капыльскай ДШМ пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка.

Абласное свята-конкурс «Млечны шлях ад рук бабулі» (аг. Семежава).

Этнаграфічная экспедыцыя студэнтаў і выкладчыкаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага  ўніверсітэта, па рэзультатах якой падрыхтавана  кніга. Яе прэзентацыя адбылася на V Міжнародным фестывалі «Мотальскія прысмакі».

У Міжнародны дзень музеяў адбылося тэатралізаванае касцюміраванае мерапрыемства, прысвечанае 360-годдзю атрымання Капылём Магдэбургскага права.

Фота  С. ЛАЗОЎСКАГА, П. ШЭІНА, М. САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *