Рабінавая алея ў гонар маці

Актуально Праздник

з’явілася ля будынка ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Клапатлівымі рукамі жанчын, якія ўдастоены ордэна Маці, а таксама работнікаў цэнтра, валанцёрскага атрада сярэдняй школы №3 было высаджана 30 маладых дрэўцаў. Так у аўторак, 9 верасня, пачалося чарговае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці.

Не засталіся шматдзетныя матулі без увагі раённай улады: ад райвыканкама жанчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу з нагоды надыходзячага свята. Шмат цёплых слоў у адрас жанчын за іх сардэчнасць, пяшчоту, любоў да дзяцей прагучала ад намесніка старшыні райвыканкама, намесніка старшыні РА ГА “Белая Русь” Алы Раеўскай, дырэктара тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, старшыні раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Святланы Маліноўскай, шматдзетнай маці Людмілы Саладухі, прадстаўніка пастаяннага спонсара мерапрыемстваў такога кшталту, намесніка дырэктара ТАА “Саліта” Тамары Башарковай.

Гэта сустрэча праходзіла ў нефармальнай, можна сказаць, дамашняй абстаноўцы. Як заўсёды, спецыялісты ТЦСАН стварылі максімальна камфортныя ўмовы для прысутных. З кубачкам гарачага чаю, салодкімі пачастункамі жанчыны сачылі за дзействам, якое разгортвалася прама перад імі: касцюміраваныя міні-прадстаўленні, падрыхтаваныя выхаванцамі Капыльскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа, вакальныя нумары, выкананыя спевакамі гэтай сярэдняй спецыяльнай установы, вучнямі другой  і трэцяй адзінаццацігодак. Іх талент і майстэрства па заслугах ацанілі жанчыны, шчодра адорваючы заслужанымі апладысментамі.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.