Справа, патрэбная людзям

Актуально Сфера паслуг

Пасля капітальнага рамонту вось ужо паўгода калектыў аддзялення паштовай сувязі “Быстрыца” працуе ў сучасных памяшканнях. Узначальвае яго вопытны работнік Таццяна Зубарык, якая ў сістэме — больш за 25 гадоў.

Акрамя начальніка, паслугі насельніцтву аказваюць пяць паштальёнаў і адзін аператар. Абслугоў-ваннем ахоплены аграгарадок Быстрыца, вёскі Вараб’евічы, Заняведамка, Сухоўчыцы, Дзярэчына, Мацкевічы і пасёлак Навінкі.

Размешчана аддзяленне дастаткова зручна — у цэнтры аграгарадка і аказвае шырокі пералік паслуг: прыём разнастайных плацяжоў, у тым ліку камунальных, пагашэнне  крэдытаў, продаж тавараў паўся-дзённага попыту (для людзей паважанага ўзросту нават даставяць неабходны тавар на дом), латарэйных білетаў, часопісаў і газет у розніцу, дастаўка перыёдыкі, пенсій. Тут таксама можна пакарыстацца камп’ютарам, зрабіць ксеракопію, набыць паштоўку да знамянальнай падзеі і іншае. Дзякуючы вопытнаму і дружнаму калектыву даведзеныя заданні па падпісцы на перыядычныя выданні і па тавараабароце пастаянна выконваюцца.

Зусім нядаўна скончылася падпіска на чацвёрты квартал, і захацелася даведацца, якая ж перыёдыка карыстаецца попытам у падпісчыкаў. “Найбольш папулярная газета — гэта “Слава працы”. Людзям і прадпрыемствам, арганізацыям, якія знаходзяцца на абслугоўваемай тэрыторыі, дастаўляем 245 экзэмпляраў раёнкі, — адзначыла Таццяна Зубарык. —  З рэспубліканскіх — “СБ. Беларусь сегодня” і многія іншыя выданні.

І сёння паштальёны па-ранейшаму застаюцца жаданымі гасцямі ў кожным доме. Таму што ў іх ёсць яшчэ адзін няпісаны абавязак: акрамя дастаўкі газет, часопісаў і тавараў, лю-дзям, асабліва адзінокім састарэлым, неабходны ўвага і жывое слова.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКУ: работнікі аддзялення паштовай сувязі “Быстрыца” Людміла Данілевіч, Таццяна Скарбіч, Таццяна Зубарык, Мікалай Васілеўскі, Марына Маглыш, Ганна Давідоўская.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *