Дзякуй вам, бабулі і дзядулі!

Общество Праздник

У Капыльскай раённай бібліятэцы прайшло літаратурнае мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылых людзей.

У чытальнай зале сабраліся вучні 2 “А” класа гімназіі №1 г. Капыля. Мерапрыемства атрымала назву “День благодарения дедушек и бабушек”.

Работнікі Капыльскай дзіцячай бібліятэкі расказалі дзецям, што гэты дзень прыдуманы для таго, каб усе задумаліся, наколькі мы павінны цаніць і любіць пажылых людзей. Вядучыя спыталі ў дзяцей, ці ёсць у іх бабулі і дзядулі. Школьнікі адказалі, што ў некаторых нават і прадзеды, і прабабкі ёсць.

Пасля адбыўся паказ фланелеграфічнай казкі “Як Зайчык Барсучка напужаў”. Дзецям было цікава паглядзець і паслухаць, як сябруюць паміж сабой казачныя лясныя звяры.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці расказалі пра тое, што для іх робяць бабулі і дзядулі. Пажадалі ўсім пажылым людзям  здароўя і дабрабыту.

Павел ШЭІН

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *