З павагай да старасці

Актуально Галоўныя падзеі

У рамках святкавання Дня пажылых людзей адбылося ўшаноўванне жыхароў Капыльшчыны, якія перагарнулі 100-гадовую старонку летапісу свайго жыцця.

У раёне на сёння пражывае чатыры доўгажыхаркі — Кацярына Пятроўна Шарай,  Марыя Рыгораўна Ждан (г. Капыль), Алімпіяда Якаўлеўна Кудзёлка (в. Праснакі) і Браніслава Іванаўна Гірко (в. Траянава). З нагоды свята з кветкамі і матэрыяльнай дапамогай ад райвыканкама да жанчын завіталі намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, дырэктар ТЦСАН, старшыня Капыльскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская. Яны пацікавіліся праблемамі, якія турбуюць людзей паважанага ўзросту.

НА ЗДЫМКУ: А. Раеўская, С. Маліноўская падчас наведвання К. П. Шарай.

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *