Справы вясковыя па стане на 25 верасня 2012 г.

Экономика

Азімыя культуры ў раёне пасеяны на 19 896 га, што складае 81,3% да плана. Летась на адзначаную дату было 79%.

Па-ранейшаму самыя ўраджайныя бульбяныя палеткі ў ААТ “Старыца-Агра”, дзе атрымліваюць па 327 ц/га. Уборку другога хлеба ўжо завяршылі ў ЗАТ “Жыліхава”.

Кукурузу на зерне ўбіраюць у ААТ “Старыца-Агра”, “Капыльскае” і ф-ле “Лакнея”. Абмалочана гэта культура на 209 га, атрымана 1450 т, сярэдняя ўраджайнасць — 69,4 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны на 1741 га, што складае 30,7% ад неабходнага, накапана 59 480 т. Самая высокая ўраджайнасць — у ААТ “Піянер-Агра” (454 ц/га), “Семежава” (450 ц/га), “Прагрэс 2010” (400 ц/га).

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *