Лічбы і факты

Экономика

Сёлета Мінская вобласць у чарговы раз пацвердзіла права называцца асноўнай жытніцай краіны. Намалочана звыш чвэрці ўсяго валавога збору збожжа рэспублікі, што дазволіла заняць  лідзіруючае месца адносна іншых абласцей па намалоце. Выкананы дзяржаўны заказ па пастаўцы збожжа.

Паводле даных Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама, шэраг раёнаў вобласці перавысіў стотысячны рубеж па валавым зборы збожжа. У Слуцкім раёне намалот склаў 181 тысячу тон, Мінскім — 177 тысяч тон, Капыльскім — 168 тысяч тон, Нясвіжскім — 154 тысячы тон, Салігорскім — 129  тысяч  тон. У Стаўбцоўскім,  Пухавіцкім  і  Любанскім  раёнах —  па  101  тысячы тон.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *