Прыняць удзел у выбарах — грамадзянскі абавязак кожнага

Галоўныя падзеі

Так лічаць жыхары Капыльшчыны. З некаторымі гутарыць карэспандэнт «Слава працы» Ігар Бурак, намеснік начальніка Капыльскага раённага вузла паштовай сувязі:

— Я маю непасрэдныя адносіны да правядзення выбараў, бо з’яўляюся членам участковай выбарчай камісіі Партызанскага выбарчага ўчастка №20. Ён адзін з самых вялікіх, таму спадзяюся, што актыўнасць выбаршчыкаў будзе высокая. Безумоўна, і сам аддам свой голас за дастойнага кандыдата.

Валянціна Шуракова, дырэктар дзяржаўнай установы “Капыльскі раённы краязнаўчы музей”:

— Я іду на выбары з верай, што новы парламент працягне добрыя традыцыі ранейшага, накіраваныя на палітычную стабільнасць, грамадзянскі мір і згоду ў беларускім грамадстве. Думаю, што культуры будзе надавацца пэўная ўвага. Вось  і зараз у стадыі падрыхтоўкі знаходзіцца Кодэкс аб культуры – збор дакументаў, вельмі неабходных нашай галіне. Што датычыцца музейных супрацоўнікаў, то мы зачакаліся інструкцый па фондавай рабоце, з каштоўнымі металамі і зброяй. Спадзяёмся, што Кодэкс будзе хутка прыняты.

Юрый Гурыновіч, аграном і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” адкрытага акцыянернага таварыства “Капыльскае”, дэпутат Цімкавіцкага  сельскага Савета:

— На маю думку, кожны грамадзянін Беларусі павінен паважліва адносіцца да выбараў. Нас, як маладое пакаленне, вельмі хвалюе будучыня краіны. Думаю, калі мы выберам дастойных кандыдатаў, то наша жыццё будзе паляпшацца і далей ва ўсіх сферах грамадства.

Марыя Новік, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання  Капыльскага райвыканкама:

— Лічу, што выканаць свой грамадзянскі абавязак павінны ўсе жыхары Капыльшчыны. Я таксама падчас кожных выбараў не застаюся абыякавай да важнай палітычнай кампаніі. Спадзяюся, што новы парламент прыме законы, якія будуць і надалей стаяць на варце інтарэсаў чалавека, яго дабрабыту. Веру, што такім малым гарадам, як наш Капыль, будзе надавацца асаблівая ўвага.

Апытваў Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *