Пад будучы ўраджай

Актуально Галоўныя падзеі

Яшчэ не паспеў сціхнуць гул збожжаўборачных камбайнаў, а ўжо на палях раёна ідзе падрыхтоўка глебы пад азімую сяўбу.

Механізатары Уладзімір Дзеранок і Іван Лазук.

Актыўна  распачалося ворыва ў ААТ «Ціміразеўскі», дзе пад азімы клін адведзена каля 3500 га. У гаспадарцы запланавана пасеяць 800 га азімага рапсу, 1950 — азімай пшаніцы і 600 — трыцікале.  На ворыве працуе пяць адзінак тэхнікі.

Спяшаюцца аграрыі, таму што падыходзяць аптымальныя тэрміны сяўбы. І цяпер самае галоўнае — іх не ўпусціць,  каб ужо з восені закласці трывалы падмурак пад будучы ўраджай.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *