Навіны раёна адным абзацам

Новости

РЭКАНСТРУКЦЫЯ. Рабочая група на чале з першым намеснікам старшыні аблвыканкама Аляксандрам Замжыцкім у мінулую суботу знаёмілася з ходам рэканструкцыі МТФ у Капыльскім раёне.

КОНКУРС. Аб’яўлены раённы конкурс «Лепшае сельскае падвор’е-2012» сярод маладых сем’яў, вынікі якога будуць агучаны 7 жніўня адначасова з конкурсам «Лепшае ветэранскае падвор’е».

АГІТБРЫГАДЫ. Сёлета падчас жніва ў раёне будуць працаваць шэсць агітбрыгад. У іх склад увойдуць супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, сферы культуры, рэдакцыі раённай газеты. Выезд у гаспадаркі плануецца некалькі разоў на тыдзень.

СПАРТАКІЯДА. З 27 па 29 ліпеня ў Капылі адбудзецца рэспубліканская спартакіяда дзяржаўнага аб’яднання “Белвтормет”.  10 каманд з усіх абласцей краіны будуць спаборнічаць у шасці відах спорту  і разнастайных конкурсах.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *