Першыя тоны новага ўраджаю

Актуально Экономика

Адкрытае акцыянернае таварыства “Капыльскае” першым у раёне  пачало ўборку збожжавых.

Камбайнавыя экіпажы ў складзе Уладзіміра Галушкі і Валерыя Бабейкі, Віталія Борыса і Сяргея Сінкевіча, Уладзіміра Уласовіча і Юрыя Дарошчанкі, Мікалая Лагойкі і Аляксандра Бязушкі выйшлі на палеткі азімай пшаніцы каля аграгарадка Цімкавічы і вёскі Навасёлкі. Па стане на 17 ліпеня ўжо ўбрана 112 гектараў  і намалочана 506 тон. Сярэдняя ўраджайнасць складае 45,2 ц/га.

НА ЗДЫМКУ: старшы камбайнер Уладзімір Уласовіч і камбайнер Юрый Дарошчанка на пшанічным полі каля аг. Цімкавічы.

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *