«Кніжны дом»

Год кнігі Калейдаскоп

— гэта не толькі крыніца ведаў, але і месца, дзе можна змястоўна і цікава адпачыць. Таму ў Навадоктаравіцкай сельскай бібліятэцы ў першы летні месяц праводзіліся мерапрыемствы, якія далі магчымасць дзецям выявіць сваю кемлівасць, патрэніраваць памяць,  прыемна правесці час.

Вечар адпачынку «Дзяцінству сонца падарыце» складаўся з россыпу загадак, небыліц, рэбусаў і гульняў. На ўроку ветлівасці «Грамадства і я» дзеці ўспомнілі, як трэба паводзіць сябе на вуліцы, у грамадскіх месцах, у гасцях, за сталом. Даведаліся, як патрэбна апранацца і як стаць акуратным.

Прапаганда здаровага ладу жыцця — неад’емная частка работы бібліятэкі. У час гутаркі «Скажам наркотыкам «не!», прымеркаванай да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй, падлеткам тлумачылася небяспека ўжывання наркатычных сродкаў. Наша бібліятэка ўдзяліла ўвагу і рабоце з мясцовым дзіцячым садам і сярэдняй школай. На летнім лузе дашкольнікі ўдзельнічалі ў «Феерверку загадак». Даць правільныя адказы дзецям дапамаглі малюнкі, свежае паветра, сонечнае надвор’е, а прыгожыя кнігі падарылі ім шмат станоўчых эмоцый.

Пазнавальна-конкурсная праграма пра сяброўства «Што даражэй за золата?» прайшла ў летнім аздараўленчым лагеры ў Доктаравіцкай ДАСШ. З маленства патрэбна памятаць, што дружбу за грошы не купіш і сілай не возьмеш. Вельмі важна выхаваць у сябе звычку клапаціцца пра людзей, імкнуцца прыносіць ім радасць, стварыць добры настрой, быць спагадлівымі і ўважлівымі да іх. Школьнікам былі прапанаваны і віктарыны, падчас якіх яны ўзгадвалі персанажы з мультфільмаў, тлумачылі розныя выразы, працягвалі прыказкі пра сяброўства, з задавальненнем усе разам спявалі любімыя песні з мультфільмаў.

Канікулы працягваюцца. Новыя бібліятэчныя мерапрыемствы чакаюць вас!

Святлана ШЫШКО,

загадчыца Навадоктаравіцкай сельскай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *