У Капыльскім РЦК прайшоў конкурс «Міс лета»

Культура

Чатыром канкурсанткам давялося прайсці праз шэраг выпрабаванняў: яны расказвалі пра сябе, пра свае захапленні, ім неабходна было адчуць сябе ў ролі мадэляў і інш. Трэба адзначыць, што ў візітоўках дзяўчат даволі шмат месца было адведзена прызнанню ў любові роднаму гораду – Капылю. Незалежнае журы, якое складалася з двух юнакоў, вызначыла пераможцай Дар’ю Маліноўскую, навучэнку СШ №2 г. Капыля. Дарэчы, з роллю вядучай свята ўдала справілася таксама школьніца – Ганна Ждан з СШ №2, а рыхтавацца ёй дапамагала вопытны рэжысёр, загадчыца аддзела культурна-масавай работы РЦК Любоў Галубовіч.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Наталлі Гарбацэвіч

НА ЗДЫМКУ: Дар’я Маліноўская

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *