Абмеркавалi рэканструкцыi

Экономика

Чарговая планёрка па будаўніцтве і рэканструкцыі малочнатаварных ферм адбылася на МТФ “Быстрыца” ААТ “Ціміразеўскі”. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, яго першы намеснік начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, дырэктар ДП “Капыльскае ПМС” Леанід Тароцька і кіраўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Турбан абмеркавалі надзённыя пытанні.

Дарэчы, рэканструкцыя аб’екта пачалася ў 2011 годзе. Першы пускавы комплекс, у які ўваходзяць малочнатаварная ферма з двума памяшканнямі і малочным блокам, ужо здадзены. Тут ужо знаходзіцца жывёла і доіцца.

Яшчэ два памяшканні неабходна здаць сёлета. Мантаж малочнага блока праводзіць прадпрыемства меліярацыйных сістэм. На дадзены момант стаяць сцены, перакрыты дах, не хапала цэменту, шчэбеню, блокаў, але пытанне ўжо вырашана. Работы ў памяшканнях фермы і на малочным комплексе вядуцца гаспадарчым спосабам брыгадай сельгаспрадпрыемства. Адно памяшканне ўжо практычна закончана, засталося ўстанавіць вокны і дзверы, забетанаваць пляцоўку для гною, а ў другім – распачаліся работы.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *