На дапамогу адстаючым

Экономика

Большасць гаспадарак раёна ўжо закончылі ўборку траў першым укосам. Некаторыя з іх прыходзяць на дапамогу адстаючым.

Напрыклад, як у ААТ “Малінава”, дзе ўбрана толькі 38% шматгадовых траў, што знаходзяцца пераважна на забалочаных плошчах. Днямі было прынята рашэнне  стварыць своеасаблівы механізаваны атрад. На выручку прыйшлі суседнія гаспадаркі і райаграсэрвіс. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк разам з кіраўнікамі некаторых арганізацый абмеркавалі шляхі выхаду са становішча. Такім чынам, для ўборкі 400 га шматгадовых траў на балотах ААТ “Малінава” з ААТ “Семежава” будзе пастаўлена касілка, з ЗАТ “Жыліхава” – граблі і прычэп ПМФ, ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” дапаможа комплексам “Ягуар” на падборцы зялёнай масы, а таксама тэхнікай на адвозцы. Акрамя таго, пасільную дапамогу гаспадарцы аказвае і абласны механізаваны атрад.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *