Адбылося пасяджэнне каардынацыйнага Цэнтра пры Капыльскім райвыканкаме

Общество

Калі ў пачатку свайго існавання каардынацыйны цэнтр прафілактыкі сацыяльнага недабрабыту больш засяроджваў сваю ўвагу на прафілактыцы сярод дарослай аўдыторыі, то апошнім часам у полі яго зроку пераважна знаходзяцца непаўналетнія. Як адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Зоя Дайняк, за 2012 год ужо ахоплена каля 800 навучэнцаў. Чарговая сустрэча адбылася напярэдадні летніх канікул з вучнямі гімназіі і гарадскіх школ. Яна дала магчымасць яшчэ раз пагаварыць пра правы і абавязкі, задаць пытанні, што цікавяць моладзь.

Адным з першых выступіў пракурор Капыльскага раёна Аляксандр Алісевіч. Аляксандр Анатольевіч адзначыў, што ўдзельная вага злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі нашага раёна, займае адно з самых высокіх месцаў у вобласці (прычым усе злачынствы – крадзяжы). Таму пракурор больш засяродзіў увагу прысутных на відах пакарання, прадугледжаных законам.

На прафілактыцы правапарушэнняў спыніўся намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС Юрый Сапешка. Сярод праблемных пытанняў адзначана ўжыванне падлеткамі спіртных напіткаў і рэжым знаходжання ў грамадскіх месцах у начны час.

Яшчэ раз былі нагаданы правілы паводзін на вадзе, пажарнай бяспекі і дарожнага руху старшынёй раённага таварыства выратавання на водах Марыяй Канцэлярчык, інспектарам інспекцыі дзяржпажнагляду Капыльскага РАНС Уладзімірам Жалянгоўскім і інспектарам аддзялення дзяржаўтаінспекцыі Капыльскага РАУС Уладзімірам Кажурам.

Напрыканцы сустрэчы школьнікі  паглядзелі павучальныя відэаролікі. Мерапрыемства яшчэ раз даказала, што вольны час павінен быць праведзены з карысцю.

Сяргей КОЗЕЛ

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *