Павага – дастойным

Афіцыйна

Напярэдадні Свята працы ў Капылі адбылося абнаўленне раённай Дошкі гонару. З 1 мая гараджане і госці могуць пазнаёміцца з новымі перадавікамі, чые імёны названы  ў  ліку  лепшых з лепшых па выніках работы  2011 года.

Нагадаем, што пераможцамі прызнаны 26 прадстаўнікоў розных прафесій, розных сфер вытворчасці. Таксама на раённай Дошцы прадстаўлены пераможцы раённага спаборніцтва сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў – Цімкавіцкі сельвыканкам, сярод прадпрыемстваў сферы абслугоўвання – КУП “Капыльская ЖКГ”, сярод будаўнічых арганізацый – ф-л КУП “Мінскаблдарбуд” – “ДРБУ – 124”, па вытворчасці валавой прадукцыі ў разліку на 100 бала-гектараў сельгасугоддзяў – ААТ “Старыца-Агра”, сярод прамысловых арганізацый – ДЛГУ “Капыльскі лясгас”, сярод устаноў адукацыі – ДУА “СШ №3 г. Капыля”.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *