Дошка гонару

У райвыканкаме

Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на веснавых палявых работах сярод удзельнікаў пасяўной кампаніі па стане на 13 красавіка 2012 года.

ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ:

На сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых лепшага выніку дабіўся механізатар ААТ “Семежава” Аляксандр Мікалаевіч СКАМАРОХА, які на трактары МТЗ-2522 з агрэгатам АППМ-6Д пасеяў 287 га — 36 % да задання.

На перападпасяўной апрацоўцы глебы лідзіруе механізатар ААТ “Ціміразеўскі” Аляксей Дзмітрыевіч ПІСАРЭНКА, які на трактары МТЗ-82 з агрэгатам КШП-5 апрацаваў 183 га — 52 % да задання.

На падкормцы азімых, сенажацяў і пашаў вызначыўся механізатар ААТ “Піянер-Агра” Сяргей Міхайлавіч ЛАЗЮК, які на самаходным апырсквальніку “Раса-05” падкарміў 1189 га — 115 % да задання.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *