Чысціня патрэбна ўсім

Актуально

Добраўпарадкаваннем на тэрыторыі Слабада-Кучынскага сельсавета пачалі займацца з пачатку сакавіка, калі амаль ужо сышоў снег. У мерапрыемствах за гэты час прыняло ўдзел больш за 350 чалавек.

Работа па навядзенні парадку вядзецца ўсімі прадпрыемствамі, установамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета, а таксама 11 капыльскімі арганізацыямі. Актыўна дапамагае ў гэтым мясцовае насельніцтва, старэйшыны вёсак. Першымі набылі больш прывабны выгляд цэнтральныя вуліцы населеных пунктаў. У дадатак, ліквідаваны шэсць стыхійных сметнікаў, спілавана восем аварыйна-небяспечных дрэў. У в. Слабада-Кучынка і аг. Старыца акультураны  помнікі, мемарыялы. Сельгаспрадпрыемства ААТ “Старыца-Агра” пачало зносіць старыя непрывабныя будынкі, адзін з якіх сёлета ліквідаваны ў в. Свідзічы. Напярэдадні велікодных свят на грамадзянскія могілкі падвезены пясок. Ужо пасля з іх тэрыторыі будзе вывезена смецце.

Як адзначыла старшыня сельвыканкама Нэлі Гусева, асабліва не спяшаюцца з навядзеннем парадку на сваіх сядзібах дачнікі. Ім высланы адпаведныя прадпісанні. А ўвогуле на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 32 пустуючыя сядзібы, на 18 з іх прыбрана смецце, высечана непатрэбнае кустоўе, дрэвы.

З надыходам цёплага, сонечнага надвор’я работы па добраўпарадкаванні яшчэ больш актывізуюцца.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



1 комментарий по теме “Чысціня патрэбна ўсім

  1. Я ИМЕЮ ДАЧУ В деревне Копыльского района, это мой родительский дом, я сама родом оттуда,но так сложилось,что живу и работаю я на севере России и приезжаю только летом в отпуск.И ПРЕДСЕДАТЕЛЬ СЕЛЬСОВЕТА ТАК ЖЕ ПРИСЛАЛА МНЕ ПИСЬМО,но я в защиту дачников,которые живут далеко хочу сказать председателям исполкомов деревень ,не надо быть такими категоричными насчет всех дачников ,которые не торопятся,у всех разные ситуации,а им надо организовать платные услуги ,для таких например как я ,которые бы с радостью убрались да очень далеко живут.Как сказал Лукашенко надо работать лучше председателям и входить в положения людей и находить пути решения для каждого индивидуально и заинтересованно, а не ОТЧИТЫВАТЬ.Дача у меня в Тимковичах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.