Дружная сям’я — гэта здорава!

Культура

У Навасёлкаўскім СДК праходзіць шмат цікавых мерапрыемстваў

Пры гэтым улічваюцца ўзроставыя асаблівасці наведвальнікаў. Часта прыходзіцца шукаць да іх індывідуальны падыход. Так, нядаўна адбылася сустрэча шматдзетных сямей  Байчук, Касцюковых, Гольцавых.  У цэнтры ўвагі была сям’я Таццяны і Аляксандра Байчук, якая служыць прыкладам для многіх вяскоўцаў. У дружбе і ўзаемаразуменні тут выхоўваюцца чацвёра  дзетак. Дастатак і парадак праяўляюцца ў вядзенні дамашняй гаспадаркі.

Усе сем’і хутка змаглі знайсці агульныя тэмы для размовы. Дзеці падзяліліся сваімі планамі на будучае, марамі і некаторымі сакрэтамі. А добры настрой шматдзетным сем’ям стваралі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Навасёлкаўскага СДК.

Наталля Клыга,

дырэктар Навасёлкаўскага СДК

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *