Галоўная тэма дня — добраўпарадкаванне

Актуально Добраўпарадкаванне

Навядзенне парадку на зямліў любую пару года з’яўляецца актуальным пытаннем. Але галоўнай тэмай дня яно становіцца ўвесну.

Як толькі сышоў снег, жыхары населеных пунктаў раёна, мясцовая ўлада, кіраўнікі гаспадарак, прадстаўнікі сацыяльнай сферы адразу ж уключыліся ў работу. Ужо адчуваецца дагледжанасць і клопат пра прыгажосць на многіх сядзібах і аб’ектах.

— Мы не проста хочам захаваць традыцыі папярэдніх гадоў па добраўпарадкаванні, а пашырыць нашы магчымасці, — адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. — Сёлета на працягу не аднаго месяца, а двух (з сярэдзіны сакавіка да сярэ-дзіны мая) будуць праводзіцца штотыднёвыя суботнікі. Падчас іх запланавана ачыстка старых закінутых сядзіб, пабелка дрэў, навядзенне парадку на могілках, каля воінскіх пахаванняў, месцаў баявой славы, а да мая будуць разбіты кветнікі, і веснавыя святы мы сустрэнем як мае быць.

Дарэчы, у гэтым годзе згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама Анатоля Жданені вызначаны ўдзел працоўных калектываў гарадскіх арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў у такіх акцыях і праведзена іх замацаванне за тэрыторыямі пэўных сельскіх Саветаў. З боку старшынь сельвыканкамаў вызначаны канкрэтны аб’ём работ, па магчымасці выдзелены неабходны інструмент, а прыезджыя павінны добрасумленна папрацаваць на адведзеным ім участку. На працягу двух тыдняў ужо была практыка выездаў у Блеўчыцкі, Вялікараёўскі, Капыльскі і іншыя сельсаветы.

— Каб пакінуць след, патрабуецца нямала сіл і вялікая колькасць людзей, — заклікае Марыя Сандрозд. — Таму і мясцовыя жыхары павінны паважаць і цаніць тое, што ім на дапамогу прыязджаюць гараджане, і па меры магчымасці прыбраць свае ся-дзібы, праявіць актыўнасць у работах па добраўпарадкаванні.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Маргарыты САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *