«Мір у сям’і – грамадства без насілля»

Общество

На працягу сакавіка на Міншчыне праходзіць абласная міжведамасная прафілактычная акцыя “Мір у сям’і – грамадства без насілля”.

Яна заклікана забяспечыць прыцягненне грамадскасці да праблемы насілля, выяўлення сямейнага недабрабыту, злачынстваў у адносінах да непаўналетніх, проціпраўных дзеянняў у сферы сямейна-бытавых адносін. Асновай акцыі з’яўляецца аказанне сацыяльнай, псіхалагічнай, юрыдычнай дапамогі і падтрымка жанчын і дзяцей, якія пацярпелі ад дамашняга насілля, асвета насельніцтва. Таксама мерапрыемствы акцыі накіраваны на стабілізацыю аператыўнай абстаноўкі ў падлеткавым асяроддзі, выяўленне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў падлеткамі.

Арганізатарам і каардынатарам акцыі з’яўляецца камісія па справах непаўналетніх. Яна праводзіцца ў цесным узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых служб і ведамстваў, а таксама грамадскіх арганізацый. Падчас акцыі пройдуць рэйды па сем’ях, што патрабуюць асаблівай увагі, будуць распаўсюджвацца прафілактычныя памяткі, лістоўкі, буклеты, адбудуцца сустрэчы вучняў і бацькоў са свяшчэннікамі, бацькоўскія сходы, класныя гадзіны, круглыя сталы і іншыя прафілактычныя мерапрыемствы.

Сяргей КОЗЕЛ

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *