Капыльскія “снайперы” – мацнейшыя ў вобласці!

Спорт

На абласных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, што праходзілі ў г. Маладзечна 20 – 21 лютага, капыляне атрымалі ўпэўненую перамогу.

За першынство ў турніры барацьбу вялі 22 каманды Міншчыны. Дружына кожнага раёна складалася з васьмі спартсменаў (па два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі ў дзвюх узроставых групах). Сярод юных снайпераў 2001 г. н. добра выступіў капылянін Ула-дзіслаў Князюк, які заняў асабістае трэцяе месца ў агульным заліку.  Ганна Баразнёнак і Паліна Вабішчэвіч сталі сапраўднымі «зорачкамі» турніру. Першая перамагла ў лыжнай гонцы, а другая ўзяла першае месца ў агульным заліку. У старэйшай групе добра вызначыўся Ілля Васілевіч, які выступаў па-за каманднага заліку: у стральбе ён паказаў рэзультат 50 ачкоў з 50 магчымых і ў канчатковым выніку стаў мацнейшым сярод равеснікаў. Марыя Канапелька таксама прадэманстравала снайперскія здольнасці (49 ачкоў) і была першай у стральбе, а Жанна Падамацька ўзяла “серабро” ў агульным заліку.

Падрыхтоўкай спартсменаў каманды займаліся трэнеры Анатоль Сянюк, Дзмітрый Була, Тамара Квач і Аляксандр Камароўскі. На рэспуб-ліканскія зборы паедуць 11 іх выхаванцаў, дзе будзе сфарміраваны канчатковы  састаў зборнай Мінскай вобласці.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *