Вызначаны месцы для сустрэч, мітынгаў, агітматэрыялаў

Актуально

У адпаведнасці з артыкуламі 24 і 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і па ўзгадненні з Капыльскай раённай выбарчай камісіяй па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання, Цімкавіцкай акруговай выбарчай камісіяй № 47 і Капыльскай акруговай выбарчай камісіяй № 48 па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання раённы выканаўчы камітэт вызначыў месцам для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў памяшканні раённага Цэнтра культуры, сельскіх Дамоў культуры, сельскіх клубаў, клубаў-бібліятэк і бібліятэк-клубаў.

Для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты і іх даверанымі асобамі, будзе прадастаўлены стадыён фізкультурна-аздараўленчага комплексу г. Капыля.

Райвыканкамам вызначаны таксама месцы на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання, якія найбольш наведваюцца людзьмі, для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў (плакатаў, лістовак) кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў: інфармацыйныя стэнды сельскіх выканаўчых камітэтаў; стэнды раённага Цэнтра культуры, сельскіх Дамоў культуры, сельскіх клубаў, клубаў-бібліятэк, бібліятэк-клубаў, цэнтральнай раённай бібліятэкі, сельскіх бібліятэк; дошкі аб’яў, інфармацыйныя стэнды прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, гаспадарак раёна; стэнды ў магазінах, сталовых, памяшканнях аддзяленняў сувязі, аддзяленняў філіяла № 609 ААТ “АСБ Беларусбанк”, лячэбных устаноў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *