Першая лыжня

Актуально Спорт

На мінулым тыдні ў зоне адпачынку г. Капыля адбыліся першыя ў гэтым годзе спаборніцтвы па лыжных гонках. Традыцыйна яны былі прысвечаны памяці трэнера Аляксандра Ісаева. Разам з юнымі лыжнікамі ўдзел у мерапрыемстве прынялі былыя выхаванцы Аляксандра Уладзіміравіча, а таксама яго сын Сяргей.

Як заўсёды, на старт кіламетровай дыстанцыі выйшлі самыя юныя спартсмены — дзяўчынкі 2000 г. н. і маладзей. У гэтай узроставай групе тройка мацнейшых выглядала як і ў мінулым годзе. Упэўненую перамогу святкавала Паліна Вабішчэвіч. Яе вынік — 3.22. На 32 секунды адстала ад яе Зарына Чадовіч, якая стала другой. Таццяна Сысун прыйшла на фініш трэцяй. Хлопчыкі гэтай узроставай групы пера- адольвалі два кіламетры. Мацнейшым тут стаў Уладзіслаў Князюк (7.15). Другім фінішаваў Аляксандр Мельнікаў, а Арцём Радзечка — трэцім.

На тры кіламетры выйшлі дзяўчынкі 1998 — 1999 г. н. Добрую тэхніку паказала Вікторыя Адзінец, якая заняла першае месца (11.31). Жанна Кандраценя саступіла лідару ўсяго шэсць секунд. Нялёгка далася дыстанцыя Марыі Канапелька, але ў выніку яе час (12.18) быў трэцім. У юнакоў першае і другое месцы раздзяліла ўсяго секунда! Пераможцам стаў Дзмітрый Карпіленя (10.00), а другі час – у Яўгена Лазоўскага. Замкнуў тройку лідараў Аляксандр Шостак (10.15).

На парадак мацнейшай сярод дзяўчынак 1995 — 1997 г. н. выглядала Валерыя Леус (11.22). Другі вынік паказала Вікторыя Бялянская (11.47), а трэці – Вераніка Сердзюкова (12.52).  Добрую лыжную падрыхтоўку прадэманстравалі юнакі старэйшай узроставай групы (1995-1997 г. н.), дзе на дыстанцыі 5 км разгарнулася сапраўдная барацьба. Ужо другі год запар высокі тэмп сапернікам прапанаваў Дзмітрый Трыгубовіч. Яго час — 14.17 — лепшы вынік дня. Антон Смольскі саступіў лідару 25 секунд і заняў другое месца. Андрэй Фурык, хаця і прайграў пераможцу амаль дзве хвіліны, але гэта не перашкодзіла яму стаць трэцім на складанай трасе.

Словы ўдзячнасці за вернасць і адданасць спорту прагучалі ў адрас юных спартсменаў ад арганізатараў спаборніцтваў – аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Бясспрэчна, усе пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя граматы і памятныя падарункі. Астатнія ўдзельнікі таксама не засталіся без увагі – памятныя сувеніры ад Сяргея Ісаева будуць нагадваць ім пра гэты турнір.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *