Сітуацыя са снегападам – пад кантролем

У райвыканкаме

Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня падпісаў распараджэнне “Аб неадкладных мерах па забеспячэнні жыцця-дзейнасці раёна ў сувязі з метэаўмовамі”.

Прыняцце дадзенага дакумента абумоўлена складанымі ўмовамі надвор’я, снегападамі. Таму згодна з тэлеграмай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняты меры па бесперабойным забеспячэнні  работы  ўсіх  аб’ектаў жыццядзейнасці раёна. Запатрабавана ад кіраўніцтва ДРБУ №124 прыняць усе меры па расчыстцы дарог ад снегу ў кругласутачным рэжыме. Дырэктару ЖКГ Г. А. Карэеву неабходна ўзяць пад асабісты кантроль работу кацельняў, прымаць аператыўныя меры па ўхіленні аварый у сістэме цепла- і водазабеспячэння, арганізаваць ачыстку гарадскіх вуліц ад снегу. Раённая служба электрычных сетак за-клікана аператыўна ўхіляць аварыйныя сітуацыі ў сістэме энергазабеспячэння раёна, а ўпраўленню райсельгасхарчу неабходна арганізаваць у кожнай сельгасарганізацыі работы па ачыстцы ад снегу і лёду дахаў вытворчых памяшканняў і расчыстцы дарог да аб’ектаў агульнага карыстання.

Канкрэтныя задачы пастаўлены перад УАЗ “Капыльская ЦРБ”, праўленнем райспажыўтаварыства, РАУС, рэдакцыяй газеты “Слава працы”.

Для ажыццяўлення кантролю і кіравання ліквідацыяй наступстваў надвор’я створана рабочая група на чале з кіраўніком раёна А. Жданенем.

Марыя ШЭІНА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *