Знаёмства з прафесiяй мужных i рашучых

Праздник

Дні адкрытых дзвярэй, якія праходзяць у рамках месячнікаў пажарнай бяспекі, для супрацоўнікаў Капыльскага РАНС – адзін з прыярытэтных напрамкаў работы з непаўналетнімі. Вучні школ раёна знаёмяцца з тэхнікай, што выкарыстоўваецца для тушэння пажараў, пры ліквідацыі разнастайных аварый, іншых надзвычайных сітуацыях.

Дзень адкрытых дзвярэй у ПАВЧ №1 г. Капыля

Такія мерапрыемствы нязменна выклікаюць цікавасць у дапытлівых хлопчыкаў і дзяўчынак, дапамагаюць выратавальнікам больш даступна расказаць пра тое, як важна захоўваць правілы пажарнай бяспекі. А колькі станоўчых эмоцый застаецца ў вучняў пасля таго, як яны прымераюць касцюм пажарнага ці пасядзяць у спецаўтамабілі! І хто ведае, можа менавіта падчас такіх экскурсій  хтосьці з іх задумаецца ўсур’ёз пра выбар будучай прафесіі.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *