Як прайшоў тыдзень?

Актуально Общество

Сваімі меркаваннямі дзеліцца мастацкі кіраўнік Лоцвінскага СДК, кіраўнік клубнага аб’яднання нацыянальнай кухні «Лоцвінскія ўдалухі» Галіна ДРОЖЖА.

САМАЕ ЗАПАМІНАЛЬНАЕ

–  У мінулым годзе клубнае аб’яднанне нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі” ўдзельнічала ў святах, што ладзіліся як на тэрыторыі Капыльскага раёна, так і за яго межамі. Асабліва ганарова было прыняць удзел у міжнародным кулінарным фестывалі “Мотальскія прысмакі”, які прайшоў у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, а таксама рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011” у г. Маладзечне.

АБНАДЗЕЙВАЕ

–  Сёлета ў клубнага аб’яднання нацыянальнай кухні ёсць на-дзея атрымаць званне “народны”.

РАДУЕ

–  Радуе работа і яе вынікі. Усіх  удзельнікаў аб’яднання “Лоц-вінскія ўдалухі” аб’ядноўвае адно – энтузіязм і вялікая любоў да беларускай  нацыянальнай кухні і страў сваёй мясцовасці. А дапамагаюць мне ў гэтым Ірына Хмялеўская, Ганна Віршыц, Жанна Пісарык, Жанна Юха, Соф’я Шыманская, Ала Жылка, Наталля Клочка, Валянціна Шыманская. Напярэдадні Калядных свят за высокія творчыя дасягненні ў 2011 годзе клубнае аб’яднанне Лоцвінскага СДК было адзначана спецыяльнай прэміяй Мінскага аблвыканкама. Заўсёды прыемна, калі тваю шматгадовую працу ацэньваюць.

А ў асабістым жыцці радуе тое, што ўсе мае родныя жывыя, здаровыя і ўсё ў іх добра.

ХВАЛЮЕ

– Вельмі непакоіць дэмаграфічная сітуацыя на вёсцы, і тое, што тут вельмі мала нараджаецца дзетак. Хвалюе і насцярожвае п’янства на сяле. Балюча бачыць здаровых жанчын і мужчын, якія маглі б столькі сваёй энергіі патраціць на добрую справу, а яны п’юць і што яшчэ больш прыкра – не займаюцца выхаваннем сваіх непаўналетніх дзяцей.

Запісала Таццяна БОХАН

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *