Першае дзіцятка – напярэдадні Каляд

Людзі, падзеі, факты зямлі капыльскай Общество

У надышоўшым 2012 годзе адлік нованароджаных на Капыльшчыне пачаўся толькі 6 студзеня, калі на свет з’явілася дзяўчынка ў маладой сямейнай пары – капылян Юліі і Яўгена Чыркуноў. Бацькі адразу выбралі імя – Паліна. Рост дзяўчынкі – 54 сантыметры, вага – 3250 грамаў.

І. Гулевіч, Л. Камкова, А. раеўская віншуюць Ю. Чыркун

Павіншаваць шчаслівую матулю па традыцыі прыехалі прадстаўнікі райвыканкама. Цёплыя словы ў адрас Юліі Чыркун выказалі намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, начальнік ад-дзела ідэалагічнай работы Людміла Камкова і галоўны ўрач УАЗ “Капыльская ЦРБ” Ірына Гулевіч. Яны ўручылі падарункі ад райвыканкама і пажадалі моцнага здароўя маладой матулі і яе дачушцы.

Словы віншавання прагучалі і для іншых мам, якія знаходзяцца ў радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы. Ім былі ўручаны салодкія падарункі.                       

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *