35 юных копылян получили премии райисполкома

Актуально Маладзёжная палітыка

4 студзеня ў раённым Цэнтры культуры адбылося навагодняе свята для таленавітай моладзі Капыльшчыны. Дзеці, якія прыехалі сюды, атрымалі мноства незабыўных уражанняў ад урачыстасці.

Анатоль Жданеня (справа) уручае прэмію Юрыю Цераховічу.

Прадстаўленне складалася з некалькіх блокаў, якія стварылі атмасферу сапраўднага навагодняга свята. Спачатку юнакі і дзяўчаты змаглі паўдзельнічаць у разнастайных гульнях, раскрыць таямніцы сваёй будучыні, якую абяцаў гараскоп, атрымаць салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі за навагоднюю песню ці верш.

Урачыстая частка праходзіла ўжо ў глядзельнай зале. Лепшых з лепшых вітаў старшыня раённага выканаўчага ка-мітэта Анатоль Жданеня. Анатоль Іосіфавіч шчыра павіншаваў удзельнікаў урачыстасці, актывістаў і выдатнікаў са святам і пажадаў ім далейшых поспехаў у вучобе, усвядомленага выбару будучай прафесіі. За выдатныя поспехі ў абласных, рэспубліканскіх прадметных алімпіядах і  творчых конкурсах старшыня райвыканкама ўручыў 35 прэмій юнакам і дзяўчатам з розных навучальных устаноў.

Падчас гульнёвай праграмы.

Таленавітую моладзь, якая дасягнула значных спартыўных поспехаў, павіншаваў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віктар Васілеўскі. Ён выказаў удзячнасць дзецям за іх дасягненні і ўручыў граматы, а футбольным камандам 1999 — 2000 г. н. і 1997 — 1998 г. н. Капыльскай СДЮШАР — «бронзавыя» і «залатыя» медалі, якія яны заваявалі ў першынстве Мінскай вобласці па футболе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Асобная ўдзячнасць прагучала і ў адрас трэнераў футбалістаў – Міхаіла Рымашэўскага, Сяргея Бельмача і Сяргея Камяка.

Для ўсіх прысутных у зале артысты раённага Цэнтра культуры падарылі навагоднюю казку. А кульмінацыяй мерапрыемства стала маладзёжная дыскатэка.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *