Статус абавязвае

Образование

Дырэктары сярэдніх спецыяльных устаноў Міншчыны вывучалі вопыт і метады работы калектыву Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа

У вучэбным классе

У каледжы гасцей сустракалі выхаванцы гэтай навучальнай установы. Яны запрасілі прысутных на займальную экскурсію. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Літвінка правяла прэзентацыю «Асноўныя аспекты выхаваўчай работы ў адукацыйным працэсе вучэбнай установы». Пазнавальным стаў і развіваючы занятак з элементамі трэнінгу «Згуртаванасць і талерантнасць у групе», які правяла педагог-псіхолаг Таццяна Канаплянік. Дырэктары сярэдніх спецыяльных устаноў наведалі таксама выставу аб’яднанняў дадатковай адукацыі, пабывалі на дэгустацыі «Кулінарны калейдаскоп», у лабараторыі «Падрыхтоўка гарачых страў», у трэнажорнай зале, інтэрнаце, вытворчых памяшканнях.

Удзельнікі абласной калегіі давалі станоўчую адзнаку ўбачанаму.  «Хачу падкрэсліць, што мне прыходзілася бываць неаднаразова ў Капыльскім СПЛ, – канстатаваў дырэктар Уздзен-скага ліцэя Валерый Фалейчык. – Цяпер у сувязі з новым статусам значна абнавілася вытворчая база,  адбыліся радыкальныя змены ў абсталяванні кабінетаў, нават у настроі ўсяго калектыву, у гатоўнасці вырашаць сёння ўскладзеныя на іх няпростыя задачы. Спадзяюся, што дух наватарства і далей будзе спадарожнічаць капыльскім калегам».

Тэхналогія навучання ў кале-джы засноўваецца на выкарыстанні актыўных формаў вучэбнага працэсу, міжпрадметных сувязей, самастойнай работы навучэнцаў, эфектыўных метадах кантролю ведаў. Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж забяспечвае атрыманне якаснай адукацыі. Да таго ж, большасць спецыяльнасцей ва ўстанове адукацыі з’яўляецца інтэгрыраванымі або сумежнымі: навучэнцы атрымліваюць адначасова дзве і больш кваліфікацый з разрадамі па кожнай з іх. Матэрыяльная база каледжа адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. Сёння ўстанова мае 26 кабінетаў па агульнаадукацыйных і спецыяльных прадметах, 8 лабараторый, 9 майстэрняў, 3 аўтадромы, 3 камп’ютарныя класы, дзве спартыўныя залы. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю прадметных гурткоў, гурткоў тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, якія працуюць сумесна з раённым цэнтрам традыцыйнай культуры, мастацкай самадзейнасці, спартыўных секцый. У каледжы створаны ўмовы і для баўлення вольнага часу навучэнцаў. Усе іншагароднія  навучэнцы забяспечваюцца інтэрнатам.

Занятак вядзе Таццяна Канаплянік (злева)

Асаблівым момантам для ўсіх без выключэння стаў фрагмент выхаваўчай гадзіны ў рэжыме online з сельскагаспадарчай школай г. Йонішкі (Літва). Дырэктар Вілейскага прафесійна-тэх-нічнага каледжа Ігар Кіцікаў, дзе навучаецца каля 1200 юнакоў і дзяўчат (для параўнання – у капыльскім каледжы – каля 500), адзначыў: «Я ўпершыню знахо-джуся ў гэтай навучальнай установе і прыемна здзіўлены, што нягледзячы на яго аддаленасць ад горада, невялікую колькасць навучэнцаў, тут можна запазычыць некаторыя цікавыя моманты. У прыватнасці, мне спадабаліся электронныя падручнікі і прэзентацыі аб сельскагаспадарчай тэхніцы, якую вывучаюць выхаванцы ўстановы на занятках. З кіраўніцтвам нават дамо-віліся, што гэтыя праграмы мы ў іх скапіруем або набудзем за сімвалічную суму. Яшчэ прыемна здзівіў той факт, што гэты каледж супрацоўнічае з аналагічнай вучэбнай установай Літвы. Мы прысутнічалі на канферэнцыі, дзе беларускія дзеці паказвалі веды па краязнаўстве, гісторыі краіны-суседкі, і, у сваю чаргу, літоўскія навучэнцы запазычылі нейкую інфармацыю аб Капылі. Гэта безумоўна спрыяе супрацоўніцтву і сяброўству паміж народамі. Таму я рады гэтаму візіту і тое, што я лепшае тут убачыў, а многае і сфатаграфаваў, мы ў хуткім часе ўкаранім у сваёй навучальнай установе».

Намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак адзначыла, што ў рамках калегіі дырэктары сярэдніх спецыяльных устаноў, спецыялісты ўпраўлення наведалі каледж з мэтай азнаёміцца, як сёння развіваецца ўстанова, як тут рэалізуецца выхаваўчая і ідэалагічная работа, пагля-дзець умовы, матэрыяльна-тэхнічную базу. «Хацелася б пад-крэсліць, што на працягу дзвюх гадзін, якія  мы правялі, вывучаючы работу каледжа, можна сказаць: сапраўды – установа развіваецца, – канстатуе Галіна Мікалаеўна. – У параўнанні з папярэднім нашым наведваннем відаць, што ўжо зроблены пэўныя крокі па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, прысутнічае эстэтыка, аформлены кабінеты ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Убачылі і выхаваўчы блок, падрыхтаванасць навучэнцаў, іх знешні выгляд, культуру паводзін, новыя цікавыя формы выхаваўчай работы праз сродкі інфармацыйных камунікацый. Гэта сапраўды пазнавальная праграма, выдатная форма работы. Таксама немалаважны фактар – выкладанне прадметаў прафесійнага кампанента, у прыватнасці, па прафесіі «гандлёвая справа» даведаліся шмат карыснай інфармацыі. У цэлым, можна сказаць, што ўстанова адпавядае сучасным патрабаванням, і мы жадаем, каб той статус, які набыты 1 верасня 2011 года, замацоўваўся, удасканальваўся і апраўдваў надзеі ўпраўлення адукацыі на атрыманне выхаванцамі годнай прафесійнай адукацыі”.

Калі падвесці вынікі наведвання навучальнай установы, то можна сцвярджаць, што асноўнай задачай каледжа з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў у адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснай вытворчасці і сацыяльна-эканамічных адносін.  І для гэтага ёсць усе ўмовы.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *