Са святам Божага нараджэння!

Праздник

Глыбокапаважаныя жыхары Капыльшчыны! Са шчырым сэрцам віншую Вас са святамі Божага Нараджэння і Новым годам.

Бог прыходзіць да чалавека як малое дзіця і запрашае нас адведаць Яго. Шмат гадоў Бог рыхтаваў чалавецтва да свайго прыйсця і дару збаўлення, пасля грэхападзення ў раі. Але гэтае прыйсце не звычайнае, каб прыняць Яго, чалавеку патрэбна схіліцца над немаўлём Езусам і сагрэць Яго сваёй любоўю. Так было каля двух тысяч гадоў таму, так ёсць і сёння. Бог выходзіць насустрач чалавеку, заклапочанаму штодзённай руцінай, і запрашае да Сябе «ў адведкі», каб таго, хто схіліцца над Яго калыскай, напоўніць сваёй любоўю і непаўторным спакоем.

Жадаю, каб сустрэча з Жывым Богам напоўніла вашыя сэрцы сапраўдным спакоем і радасцю. Каб у гэтыя святы ў вашых сем’ях запанавалі любоў, спакой і ўзаемапаразуменне і яшчэ больш расквітнелі і ўмацаваліся ў надыходзячым годзе. А новы год прынёс вам поспехі ва ўсіх пачынаннях, станоўчыя плёны ў працы, моцнае здароўе і ўражваючыя падзеі.

Сардэчна запрашаю вас на святочныя набажэнствы: 25 снежня ў 00.00, 9.00 і 12.00 і 1 студзеня ў 9.00 і 12.00.

Кс. Аляксандр Вітко,

адміністратар парафіі св.св. Пятра і Паўла ў г. Капылі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *