Навіны раёна адным абзацам

Новости

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ. У панядзелак адбылася прэс-канферэцыя старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры з прадстаўнікамі рэгіянальных і рэспубліканскіх (дзяржаўных і недзяржаўных) сродкаў масавай інфармацыі. Паводле слоў Барыса Васільевіча, усе пераўтварэнні ў сацыяльна-эканамічным развіцці заўсёды павінны праводзіцца ў інтарэсах чалавека. І гэта галоўная задача ўлады.

ДЭПУТАТЫ. 15 і 16 снежня на тэрыторыі Капыльскага раёна прайшлі Дні дэпутатаў, падчас якіх заслухоўваліся справаздачы народных выбраннікаў перад выбаршчыкамі. Дэпутаты пярвічнага, базавага і абласнога тэрытарыяльных узроўняў правялі сустрэчы з мэтай інфармавання аб сваёй дзейнасці і ходзе рэалізацыі перадвыбарных праграм, вывучэння рэалізацыі пытанняў, якія разглядаліся на сесіях Саветаў і іх органаў.

ПРЫСЯГА. Мінулая субота стала асаблівым днём для 41 юнака з Капыльшчыны. На вернасць Айчыне, беларускаму народу яны кляліся ў гг. Барысаве, Віцебску, Мар’інай Горцы, Полацку і Ст. Дарогах.

НАРАДЖАЛЬНАСЦЬ. У аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану паведамілі, што за 11 месяцаў бягучага года ў раёне зарэгістравана 278 нованароджаных. Гэта на два немаўляці больш, чым  за такі ж перыяд  2010 г.

БРСМ. На сёння ў Капыльскім раёне налічваецца 1297 членаў БРСМ, якія аб’яднаны ў 70 пярвічных арганізацый.

СВЯТА. Пачынаючы з мінулай суботы і да 20 студзеня ў экалагічным цэнтры “Станькава” ўсе жадаючыя могуць прыняць удзел у святочнай праграме “Дзівосы Станькаўскага лесу”, сустрэцца ў Рэзідэнцыі Дзеда Мароза з гэтым казачным персанажам і яго ўнучкай Снягуркай.

ЁЛКІ. Удзел у абласной Навагодняй  ёлцы, што пройдзе ў г. Маладзечна 23 снежня, прымуць  18 прадстаўнікоў Капыльшчыны. 27 снежня чатыры школьнікі з нашага раёна запрошаны на Прэзідэнцкую ёлку. А 4 студзеня пройдзе агульнараённая — для лепшых навучэнцаў.

АГЕНЬЧЫК. 29 снежня ў раённым Цэнтры культуры адбудзецца маладзёжны навагодні агеньчык. У праграме — тэатралізаванае прадстаўленне, конкурсы, падарункі, сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай.

МУЗЕЙ. За мінулы год 43 маладыя пары сталі ўдзельнікамі ўрачыстасці «Апекуны шчасця», якое адбываецца ў раённым краязнаўчым музеі.

lКУЛЬТУРА. Культурнае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляюць 67 устаноў культуры.

МАЛАКО. 20 снежня гаспадаркамі раёна надоена 210,29 т малака, што складае 106 % да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Надой ад адной каровы складае 10,85 кг. Адзінаццаць сельгаспрадпрыемстваў перавысілі сярэднераённы паказчык.

АКЦЫЯ. У мэтах папярэджвання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму падчас зімовых школьных канікул у перыяд з 19 снежня па 8 студзеня 2012 г. ДАІ Мінскай вобласці праводзіць акцыю «Бяспечныя канікулы».

ПРЫРОДА. Заўтра — 22 снежня — самы кароткі дзень і самая доўгая ноч. У Капылі даўжыня дня зменшыцца да 7 гадзін і 23 хвілін. Аднак ужо з 25 снежня дзень пачне павялічвацца.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *