Максімум намаганняў, ведаў і сродкаў

Актуально Экономика

Высокая ўраджайнасць збожжавых культур, якую сёлета атрымалі ў ААТ “Семежава”, стала магчымай толькі пры сплаве максімуму намаганняў, трывалых ведаў і значных фінансавых укладанняў.

Юрый Зяньковіч, Вадзім Даркін, Міхаіл Горбач

“У гаспадарцы ўжо можна гаварыць пра адладжаную тэхналогію вядзення работ, — лічыць намеснік дырэктара па расліноводстве Юрый Зяньковіч. — Да таго ж ёсць сродкі, якія дазваляюць праводзіць агратэхнічныя мерапрыемствы своечасова і ў поўным аб’ёме. На гэтым мы стараемся не эканоміць.”

Як складальнікі поспеху — якасна падрыхтаваная глеба, сяўба, праведзенная ў аптымальныя тэрміны і без парушэнняў тэхналогіі, унясенне неабходных падкормак, хімахоўныя мерапрыемствы. Сёлета ў сельгаспрадпрыемстве вырашылі рызыкнуць: павялічылі плошчы пад азімую пшаніцу з 500 да 950 га. Юрый Міхайлавіч лічыць такое рашэнне апраўданым, паколькі асобныя палі давалі і па 97 ц/га.

Вялікая ўвага надаецца ў гаспадарцы і культуры земляробства. Тут імкнуцца ўвесці ў абарот усе пустуючыя ўчасткі. Менавіта на адным з іх давялося сустрэцца з механізатарамі Міхаілам Горбачам і Вадзімам Даркіным. Абодва на “Беларусах-3022”, але першы — з новенькім шасцімятровым дыскатарам, а другі з абаротнымі плугамі, даводзілі да ладу пустуючыя ўчасткі ў в. Чырвоная Дубрава.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *