Ёсць яшчэ рэзервы

Экономика

Вялікая ўвага надаецца ў гаспадарцы якасці прадукцыі: да 80 — 85 % малака пастаўляецца на перапрацоўку як “экстра”, практычна не бывае малака 1 і 2-м гатункам. Каб дабіцца такіх высокіх рэзультатаў, зрабілі рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў, замянілі халадзільнікі на сучасныя закрытага тыпу, летась устанавілі найнавейшы фільтр, праз які і прапускаецца ўсё малако. “Аднак не менш важным застаецца чалавечы фактар, — лічыць Мікалай Іванавіч. — Таму пастаянна працуем з калектывам, праводзім заняткі, стымулюем аператараў на паспяховую працу як маральна, так і матэрыяльна.”

Наталля Трухан

Вялікім поспехам у жыхароў нашага раёна карыстаецца птушка, выгадаваная ў Семежаве. Пра гэта сведчаць вялікія чэргі, якія звычайна выстрайваюцца ля машыны гаспадаркі падчас сель- скагаспадарчых кірмашоў. “Штогод мы садзім па 7 — 8 партый бройлераў, — працягвае расказ галоўны заатэхнік. — купляем іх сутачнымі на Слуцкай птушкафабрыцы і гадуем 40 — 45 дзён да таварнага выгляду”. Клопатная гэта справа, але даволі цікавая, лічыць загадчыца птушкафермы Наталля Трухан. Яна сёння выконвае таксама абавязкі птушніцы і займаецца гэтай справай амаль шэсць гадоў. “Люблю назіраць, як падрастаюць мае маленькія выхаванцы, набіраюцца сілы, — з нейкім замілаваннем расказвае Наталля Мікалаеўна. — Цяжка паверыць, што за паўтара месяца яны дасягаюць вагі ў 2,4 — 2,6 кг. Аднак гэта так. Спрыяльныя ўмовы, добры корм, вада, своечасова праведзеныя медыцынскія мерапрыемствы — усё гэта дае свой плён”.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *