20 ноября — День работников сельского хозяйства и перабатывающей промышленности АПК

Праздник

Шчыра віншуем шаноўных працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны АПК, паважаных ветэранаў з прафесійным святам.

Як заўсёды напружаным і няпростым быў для нас гэты сельскагаспадарчы год. Але вынікі, дасягнутыя працаўнікамі раёна, бясспрэчна папоўнілі агульнарэспубліканскі каравай. На палях Капыльшчыны вырашчаны неблагі ўраджай, імкнуцца да павышэння прадукцыйнасці жывёлаводы. Кожны з вас на сваім рабочым месцы рупліва працаваў, зрабіў свой уклад у ажыццяўленне планаў харчовай бяспекі Беларусі.

У адным страі з працаўнікамі палёў і ферм шчыруюць і перапрацоўшчыкі, значны ўклад у развіццё аграрнага сектара ўнеслі абслуговыя, транспартныя, будаўнічыя арганізацыі. Выказваем усім шчырую ўдзячнасць. Жыццё ставіць новыя задачы, і паспяховасць іх дасягнення будзе залежаць ад кожнага з вас.

Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрага настрою, новых працоўных поспехаў.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *