Капыляне – першыя

Новости

У Мінскім абласным упраўленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь фінішавала круглагадовая  спартакіяда па службова-прыкладных відах спорту за 2011 год. Дзякуючы асабоваму складу падраздзялення і асабліва намаганням старшага інспектара групы тэхнічных сродкаў і сістэм аховы маёра міліцыі Аляксандра Катушонка і міліцыянера групы затрымання малодшага сяржанта міліцыі Яўгена Карзея Капыльскае аддзяленне Дэпартамента аховы па выніках спартакіяды заняло пачэснае першае месца сярод аналагічных аддзяленняў вобласці. Пераможцам уручаны кубак і дыплом.

Наш кар.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *