Каб абеды дзяцей былі паўнацэннымі

Образование

Харчаванне дзяцей ва ўстановах адукацыі раёна ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прадпісаны вышэйстаячымі органамі. На дадзены момант для аргані- заванага харчавання працуюць 23 харчаблокі.

Характэрнай рысай з’яўляецца тое, што пры дапамозе дзяржавы ва ўстановах адукацыі сумесна з райспажыўтаварыствам распрацавана перспектыўнае аднаразовае харчаванне, датацыя на якое складае: 3120 руб. для дзяцей 6—10 гадоў, 3572 (11—13 гадоў), 3814  (14—17 гадоў). Харчаванне арганізоўваецца на аснове прыкладнага двухтыднёвага рацыёну харчавання і адзінага рацыёну харчавання (абед) і распрацоўваецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарна-эпідэміялагічнай службы і кантралюецца аддзелам адукацыі сумесна з дадзенай структурай.

Для таго, каб харчаванне было больш танным, райвыканкамам прынята рашэнне аб нарыхтоўцы агародніны для ўстаноў адукацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі. Так, на 2011/2012 навучальны год нарыхтавана 134,5 т (106%) бульбы, 23,7 т (106%) капусты, 18 т (101%) сталовых буракоў, 11,5 т (100%) морквы, 9,1 т (100%) цыбулі. У ліку іншых базавых гаспадарак, што аказалі дапамогу, значнае месца займае МАУП “Доктаравічы”, якое выдзеліла большасць сельгаспрадукцыі. За прымальную цану 4 т цыбулі для харчавання школьнікаў паставіла фермерская гаспадарка “Эліта-К” (кіраўнік А. В. Круглякоў). Не засталіся ўбаку і самі ўстановы адукацыі, якія вырасцілі агародніну на прышкольных участках, каб забяспечыць ёю дзяцей на першапачатковым этапе.

Таксама для патаннення кошту абедаў вядзецца пастаўка прадуктаў напрамую ад вытворцаў. Так, малочная прадукцыя закупляецца на Капыльскім масласырзаводзе, мясная – на Капыльскім кааппраме, сокі – на Слуцкім і Стаўбцоўскім кансервавых заводах, цукар – на Слуцкім цукрова-рафінадным камбінаце. Пытанне аб пастаўцы без пасрэднікаў прапрацоўваецца і надалей.

Асаблівай увагі патрабуе прыгатаванне больш паўнацэнных страў. Гэта пытанне можа быць вырашана станоўча ў тых установах адукацыі, дзе ўсе бацькі поўнасцю пададуць заявы аб арганізацыі такога харчавання праз бацькоўскую даплату. Як запэўнілі ў аддзеле адукацыі, там гатовы да гэтага. Да таго ж, дзякуючы райспажыўтаварыству ў некаторых школах працуюць і буфеты, дзе навучэнцы за наяўныя грошы могуць набыць дадаткова пэўны асартымент, які адпавядае неабходным патрабаванням.

Як паведаміў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў, згодна з рашэннем райвыканкама, па стане на 1 кастрычніка 2011 года бяс- платным харчаваннем за кошт сродкаў бюджэту забяспечаны 2545 навучэнцаў, у тым ліку з іх 1497 – аднаразовым, 668 – двухразовым, 301 – трохразовым і 79 – чатырохразовым (470 – са шматдзетных, 499 – з малазабяспечаных сем’яў і 500 – дзеці бацькоў-інвалідаў). Трэба адзначыць, што ў СШ №3 г. Капыля, Доктаравіцкай, Слабадакучынскай, Старыцкай СШ, Семежаўскім ВПК дзіцячым садзе – СШ і Мажскім ВПК дзіцячым садзе – пачатковай школе арганізавана трохразовае харчаванне, у гімназіі №1, СШ №2 г. Капыля і Цімка- віцкай СШ – чатырохразовае, а ва ўсіх астатніх школах – двухразовае.

У адпаведнасці з даручэннем упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама ставіцца пытанне аб пераходзе харчаблокаў ад райспажыўтаварыства на баланс аддзела адукацыі. Так, з 1 лістапада да ліку такіх устаноў далучыліся Каменскі і Камсамольскі ВПК д/с – СШ. Гэта пытанне будзе разглядацца і надалей пры ўмове выдзялення пэўнай датацыі на набыццё ізатэрмічнага транспарту і халадзільнага абсталявання.

— Выказваем удзячнасць райвыканкаму, райспажыўтаварыству, што яны разам з намі робяць усё магчымае, каб харчаванне ў навучальных установах адпавядала ўсім патрабаванням, — адзначыў Аляксей Абросімаў. — Хачу падкрэсліць, што мы зацікаўлены, каб нашы навучэнцы атрымлівалі паўнацэннае, збалансаванае, каларыйнае харчаванне.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *