Не пакараць, а папярэдзіць

Мужество. Честь. Смелость

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх лю- дзей у Мінскай вобласці, а таксама ў Капыльскім раёне, з 10 кастрычніка па 11 лістапада праходзіць месячнік пажарнай бяспекі. Ён уключае комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні супрацьпажарнага стану аб’ектаў, тэрыторый населеных пунктаў і жыллёвага фонду. Асноўная ўвага падчас месячніка накіравана на правядзенне прафілактычнай работы і абследаванне домаўладанняў адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных і асацыяльных сем’яў, грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. Па выніках праверак супрацоўнікі  РАНС  рыхтуюць  інфармацыю   ўсім суб’ектам прафілактыкі, згодна з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», з прыняццем мер па прывядзенні правераных домаўладанняў у пажарабяспечны стан.

Г. Лопух (злева) і А. Бобрык падчас агляду дома В. А. Гірко

З гэтай мэтай 21 кастрычніка супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі праверку на тэрыторыі Пацейкаўскага сельскага Савета, прычым у гэты дзень мерапрыемствам былі ахоплены ўсе населеныя пункты, змешчаныя на яго тэрыторыі.

Першымі ў поле зроку рэйдавай групы ў аграгарадку Пацейкі траплялі жыхары, якія раней прыцягваліся да адказнасці за парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Удзельнікі рэйду былі прыемна здзіўлены, паколькі ў некаторых з іх парушэнні былі ўхілены. Гэта яшчэ раз даказвае дзейснасць праводзімай работы. Але былі і такія, якія нават не збіраліся нічога выпраўляць.

Адзін з мудрагелістых «жучкоў»

Недагледжаны будынак, у якім пражывае беспрацоўны В. К. Петручэня, 1959 г. р., цяжка назваць домам. І гэта толькі зна-дворку, а ў сярэдзіне памяшканне больш падобна на гаспадарчую пабудову. Домаўладальнік быў на месцы і ўжо ў нецвярозым стане (у 10.00!). Пасля агляду памяшкання начальнік РАНС Аляксандр Бобрык зафіксаваў некалькі парушэнняў, самае небяспечнае з якіх – скразны выгар у печы вялікіх памераў. Зразумела, што тут жа было складзена прадпісанне аб забароне яе эксплуатацыі. Печ проста магла прывесці да пажару і гібелі чалавека.

Наведалі ўдзельнікі рэйду дом пенсіянера В. А. Гірко. У пажарным апавяшчальніку адсутнічала «крона», і ў выпадку задымлення ён проста маўчаў бы… Зразумела, што людзі паважанага ўзросту не сталі б падвяргаць сябе такой небяспецы… Пра гэта   тут жа па телефоне было паведамлена сыну, які пражывае ў г. Мінску, з просьбай дапамагчы ўхіліць недахопы.

У доме мнагадзетнай сям’і Н. М. Мініч – чысціня і парадак. Усё адпавядае патрабаванням пажарнай бяспекі, акрамя… пажарных апавяшчальнікаў, дзе адсутнічалі тыя ж “кроны”. Гаспадыня паабяцала з дня на дзень ухіліць гэты недахоп.

У домаўладанні М. М. Гарбацэвіча, які працуе вадзіцелем ў ААТ «Прагрэс-2010», самаробных уставак у электралічыльніку не

Скразны выгар печы ў доме В. К. Петручэні

выяўлена, але меліся часовыя самаробныя падаўжальнікі, у якіх правады злучаліся фактычна метадам скручвання. Таксама эксплуатуемая печ мела мноства расколін са скразным выгарам, які хаваўся за… скотчам, наклееным зверху. За выяўленыя парушэнні на домаўладальніка накладзены штраф у памеры дзвюх базавых велічынь.

Толькі падчас аднадзённай праверкі Пацейкаўскага сельсавета супрацоўнікамі РАНС праверана 261 домаўладанне. У 9 з іх пражываюць асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. Падрыхтаваны прапановы па накіраванні іх у ЛПП. Таксама выяўлены шэсць сем’яў, дзе бацькі не на належным узроўні займаюцца выхаваннем дзяцей. Напісана 18 інфармацый на аказанне дапамогі па замене электраправодкі і замене печаў. Складзена 23 прадпісанні аб забароне эксплуатацыі печаў і электраправодкі. Да адміністрацыйнай адказнасці  прыцягнута 28 чалавек.

У рэйдзе прынялі ўдзел:

Аляксандр Бобрык,

начальнік Капыльскага РАНС;

Генадзь Лопух,

старшыня Пацейкаўскага сельсавета;

Сяргей Лазоўскі,

фотакарэспандэнт газеты «Слава працы»


 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *