Самыя актыўныя

Актуально Маладзёжная палітыка

Пярвічная арганізацыя “БРСМ” цэнтра банкаўскіх паслуг №609 у г. Капылі (філіял №620 ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Нясвіжа), якая складаецца з 16 чалавек, — адна з самых актыўных пярвічак працуючай моладзі раёна. Практычна ніводнае мерапрыемства, праводзімае райкамам ГА “БРСМ”, не застаецца без іх удзелу.

— Наша пярвічка з задавальненнем удзельнічала ў раённых гульнях клуба вясёлых і знаходлівых, якія праводзіліся ў 2007 і 2008 гадах, і здолела заняць першае месца. Заўсёды каманда нашага цэнтра банкаўскіх паслуг выступае ў маладзёжных спартыўных мерапрыемствах, конкурсах, дабрачынных, працоўных акцыях, валанцёрскім руху, – расказвае сакратар пярвічкі Таццяна Гуцько. – З разуменнем ставіцца да нашай дзейнасці адміністрацыя цэнтра, падтрымлівае ў розных пачынаннях.

Ужо не першы год банкаўскія работнікі бяруць шэфства над сацыяльным прытулкам. Да Нараджэння Хрыстова, Новага года, іншых святаў балуюць выхаванцаў гэтай установы падарункамі і салодкімі пачастункамі. Унеслі свой уклад і члены пярвічкі “БРСМ”, і супрацоўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг у збор сродкаў падчас дабрачыннай акцыі “Добрае сэрца БРСМ”.

А гэтымі выхаднымі днямі маладзёжная каманда прыме ўдзел у турыстычным злёце і зробіць усё, каб на спаборніцтвах без узнагарод не застацца.

На здымках: 1. Падчас абмеркавання плана сумеснай работы першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч і сакратар пярвічкі цэнтра банкаўскіх паслуг г. Капыля Таццяна Гуцько; 2. Маладыя банкаўскія супрацоўнікі Андрэй Лагута, Вераніка Кляўчэня, Наталля Татарынчык і Віталь Бенеш.

Тэкст і фота

Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



2 комментария по теме “Самыя актыўныя

  1. Добра, калі у моладзі добрае сэрца. Пэўна, што ў моладзі гэтай пярвічкі сэрцы чулыя, і тое чым яны займаюцца, яны робяць без прымусу і не для выканання нечага даведзенага. Жадалася б на старонках газеты прачытаць і аб тым, як гэтая адна с самых актыўных пярвічак дзеліцца дабрынёй і спагадай не толькі пад час зімовых свят і не толькі салодкімі падарункамі.

  2. Добрыя справы можна рабіцы і не з’яўляючыся членам БРСМ.
    Спадзяюся, што членаў пярвічкі не стамляюць абавязковымі сходкамі з пратаколамі і неад’емным «прысутнічала, слухалі, пастанавілі, выступілі у спрэчках».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *