Наша ўстанова адукацыі — гэта…

Образование

Кожны дзень гімназія напаўняецца галасамі больш за 300 гімназістаў і звыш 40 настаўнікаў аддаюць ім свае веды. Тое, што гімназія многія гады ў ліку перадавых, вядома, іх заслуга. Школьны свет будуецца на прынцыпах дабрыні, павагі, любові, даверу і разумення. Гадаваць чалавека цяжка, але і расці не проста. Мудрыя настаўнікі імкнуцца выхаваць інтэлігентных людзей, лічачы гэта абавязкам настаўніка.

У гэтыя перадсвяточныя дні з прапановай выказаць свае меркаванні на тэму: “Наша ўстанова адукацыі – гэта…” мы звярнуліся да педагогаў і навучэнцаў гімназіі:

І. І. АБАС, дырэктар гімназіі: “Гімназія –  гэта адукацыйная ўстанова новага тыпу, якая стварае ўсім навучэнцам спрыяльныя ўмовы для развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцяў, рэалізацыі асабістага патэнцыялу”.

Я. ЛЯХ, вучаніца 11 “Б” класа: “Гэта свет ведаў і творчасці, дзе кожны вучань раскрывае свае здольнасці і ўменні. Для мяне мая гімназія – лепшая ў свеце, гэта мой другі дом, мне ў ім вельмі добра! Тут працуюць цудоўныя настаўнікі і ўважліва адносяцца да вучняў”.

Л. І. РУСАКОВІЧ, прадстаўнік бацькоўскага камітэту: “Гэта, перш за ўсё, гарант якаснай адукацыі. Тут утульна і камфортна, пануе цёплая сяброўская атмасфера. Для мяне і для майго дзіцяці вельмі важна, што настаўнікі клапоцяцца не толькі аб высокім узроўні ведаў і выхаванасці вучняў, а і пра іх здароўе”.

М. Б. ВОЙТАВА, настаўнік англійскай мовы: “Для мяне гэта – увасабленне мары. Працаваць цяжка, але цікава. Гэта маё жыццё, маё шчасце, поспех, удача, гэта радасць стасункаў з дзецьмі і калегамі”.

Ігар РУСАКОВІЧ,

вучань гімназіі №1 г. Капыля

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *