Асцярожна – грып!

Наша здароўе

Раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа правяла чарговую акцыю пад назвай “Асцярожна – грып!”, якая адбылася ў гімназіі №1 г. Капыля.

З уступным словам да навучэнцаў, настаўнікаў звярнуліся намеснік дырэктара ўстановы адукацыі Валянціна Балажынская, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Ніна Жук, якая, дарэчы, паведаміла, што мэта акцыі – засяродзіць увагу на ўласным здароўі. Як вядома – лягчэй папярэдзіць хваробу, чым пасля яе лячыць. Таму неабходна шанаваць сябе, выконваць нескладаныя правілы для прафілактыкі захворвання.  Прысутныя таксама сталі сведкамі міні-спектаклю пра грып і як з ім змагацца, які прадэманстравалі члены агітбрыгады гімназіі №1. Разам з юнымі памочнікамі Ніна Паўлаўна ўручыла навучэнцам памяткі пра грып, а настаўнікам – сучасныя лекі для прафілактыкі гэтага непрыемнага захворвання.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *