Навіны раёна адным абзацам

Новости

Прыём грамадзян. Да старшыні Салігорскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Сяргея Прахорчыка падчас прамой лініі і прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, які праводзіўся 31 кастрычніка ў Капыльскім райвыканкаме, звярнулася 7 жыхароў раёна.

Бізнес. У райвыканкаме разглядаецца пытанне аб стварэнні Цэнтра падтрымкі прадпрымальнікаў.

Зарплата Сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна за студзень-жнівень склала 1173,3 тыс. рублёў.

Эканомія. За тры кварталы 2011 года спажыванне электраэнергіі ў сельгаспрадпрыемствах раёна знізілася на 1,9% да леташняга ўзроўню.

Падпіска. З 1 лістапада на Капыльшчыне пачалася падпіска на рэспубліканскія выданні, абласную газету і раённую “Слава працы” на 2012 год.

Ліхацтва. З пачатку года супрацоўнікі АДАІ Капыльскага РАУС затрымалі 197 вадзіцеляў-парушальнікаў хуткаснага рэжыму дарожнага руху, з якіх спагнана каля 47 млн рублёў штрафу. 7 ліхачоў пазбаўлены вадзіцельскіх пасведчанняў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *