Школе — 110 гадоў, гімназіі — 10

Праздник

Сярэдняя школа №1 г. Капыля, на базе якой адкрыта адзіная ў раёне гімназія, — адна са старэйшых навучальных устаноў Капыльшчыны. У 2011 годзе яна адзначае сваё 110-годдзе, 10 гадоў спаўняецца і гімназіі. Больш чым за векавую гісторыю развіцця школы яе сцены пакінулі сотні выдатных людзей, сапраўдных майстроў сваёй справы. 5 лістапада ў 16.30 гімназія гасцінна адчыніць дзверы для выпускнікоў розных гадоў, каб усім разам адзінай дружнай сям’ёй адзначыць слаўныя юбі-лейныя даты не толькі ў гісторыі гэтай навучальнай установы, але і ў гісторыі развіцця адукацыі Капыльскага раёна ўвогуле.

Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ,

намеснік дырэктара гімназіі па выхаваўчай рабоце

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *