Штогод вернікі Каталіцкага Касцёла 1 лістапада святкуюць урачыстасць Усіх Святых, а 2 лістапада ўспамінаюць і моляцца за сваіх памерлых продкаў, родных, сваякоў і знаёмых. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.
1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Як вядома, Касцёл — гэта жывая супольнасць вернікаў, хрысціян, якія жывуць на зямлі і тых, хто ўжо скончыў шлях зямнога пілігрымавання і знаходзіцца прад абліччам Божым. На працягу года штодня мы ўшаноўваем людзей, святасць якіх была публічна вядомай і прызнанай Касцёлам, аднак сярод нас жылі і жывуць звычайныя людзі, пра святасць жыцця якіх вядома толькі Богу. Менавіта таму Урачыстасць Усіх Святых з’яўляецца сведчаннем еднасці Хрыстовага Касцёла, ушанаваннем і заклікам да жыцця з Богам і ў Богу.
2 лістапада прысвечана ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Калісьці, як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыі Хрыстовага Касцёла ўспамін усіх памерлых адзначаўся адразу пасля святкавання Пасхі. Аднак з цягам часу з развіццём багаслоўя на Захадзе ўспамін памерлых пачалі адзначаць напрыканцы года (календарнага і літургічнага), калі ўсё наваколле нібыта замірае… Гэтую традыцыю ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў увёў абат бенедыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.
На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Таму ўсе каталікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы.
Сардэчна запрашаю на супольную малітву:
1 лістапада Св. Імша ў 9.00 і 18.00, нешпары за памерлых — у 18.45.
2-8 лістапада Св. Імша — у 9.00, нешпары за памерлых — у 18.00.
Таксама звяртаюся да ўсіх лю- дзей добрай волі аказаць фінансавую дапамогу для падвядзення і падключэння газу да будынку касцёла для ацяплення.
Наведванне могIлак святаром:
2 лістапада
10.00 — Капыль, экзэквій за памерлых
12.00 — Чарнагубава
13.00 — Цімкавічы (старыя могілкі)
13.45 — Цімкавічы (новыя могілкі)
14.30 — Варонаўшчына
15.15 — Савічы
16.00 — Сцяпуры (Прусы)
16.45 — Капыль (новыя могілкі ў напрамку в. Якубавічы)
18.00 — Нешпары за памерлых у касцёле.
3 лістапада
10.00 — Ржаўка
10.30 — Бабоўня, экзэквій за памерлых
12.00 — Язвіны
12.45 — Руднікі
13.30 — Клецішча
14.30 — Нізкавічы
15.00 — Стары Капыль
16.00 — Кацельнікі
18.00 — Нешпары за памерлых у касцёле.
4 лістапада
10.00 — Аножкі
11.00 — Дусаеўшчына
12.00 — Андросаўшчына
12.30 — Вялешына
15.00 — Чырвоны Партызан
15 .30 — Калодзезнае
16.00 — Вялікая Раёўка
16.45 — Малая Раёўка
18.00 — Нешпары за памерлых у касцёле.
5 лістапада
12.00 — Карзуны
13.00 — Бор
14.00 — Харытонаўка
15.00 — Астрэйкі
16.00 — Думічы
18.00 — Нешпары за памерлых у касцёле.
6 лістапада
12.00 — Русакі
12.30 — Старыца
13.15 — Камсамольская
14.00 — Камень
18.00 — Нешпары за памерлых у касцёле.
7 лістапада
10.00 — Кель
10.30 — Скабін
11.30 — Астравок
12.30 — Грозава
13.30 — Доктаравічы
14.30 — Ванелевічы
18.00 — Нешпары за памерлых у касцёле.
Таксама ёсць магчымасць за- прасіць святара на іншыя могілкі.
Ксёндз Аляксандр ВІТКО