Будзьце здаровымі!

Наша здароўе У райвыканкаме

З мэтай  далучэння насельніцтва раёна да здаровага ладу жыцця, прафілактыкі  захворванняў і правапарушэнняў в. а. старшыні райвыканкама Ірынай Кісляк падпісана распараджэнне №453р ад 20 кастрычніка 2011 года, у якім рэкамендавана кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, старшыням галіновых прафсаюзаў, прафсаюзных камітэтаў у тэрмін да 16 лістапада заключыць дагаворы з адміністрацыяй фізкультурна-аздараўленчага комплексу на прадастаўленне платных паслуг. У сувязі з гэтым неабходна ўзгадніць з прадстаўнікамі вышэйпералічаных  структур  парадак, тэрмін і аб’ёмы аказваемых паслуг.

Для работнікаў працоўных калектываў гэта стане добрай магчымасцю для ўмацавання ўласнага здароўя.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *