На палетках раёна

Экономика

(па стане на 18 кастрычніка 2011 года)

Рыхтуецца зябліва

Адной з найважнейшых сельскагаспадарчых работ у гэтым перыядзе з’яўляецца падрыхтоўка зябліва. З запланаваных 30 915 га заарана 15 752 га, што складае 51 %. Найбольш паспяхова ідуць справы ў СГФ “Крыніца” — 81 %, ААТ “Старыца-Агра” — 76 %, ААТ “Семежава” — 64 %, ЗАТ  “Жыліхава”   і  ф-ле “В. Раёўка” — па 61 %. Пакуль не прыступіў да работы Слуцкі льнозавод, які арандуе землі пад лён на тэрыторыі нашага раёна.

Ідзе хімпраполка

Хімпраполка азімых культур праведзена на 52 % плошчаў. Блізкія да завяршэння задання ЗАТ “Жыліхава” (93 %) і ф-л “Лакнея” (87 %), толькі-толькі распачалі гэту справу ў МАУП “Доктара-вічы” (8 %) і РСУП “С “Прамень” (9 %).

Убіраюцца караняплоды

Выкапана 3745 га цукровых буракоў з 5646 неабходных, накапана 152 311 тон пры сярэдняй ураджайнасці 407 ц/га, вывезена 127 700 тон. Найбольш урадзіла гэта культура ў ААТ “Капыль-скае” — 490 ц/га, ААТ “Старыца-Агра” — 485 ц/га. Самую высокую ўра-джайнасць кармавых буракоў атрымалі ў ААТ “Піянер-Агра” — 820 ц/га, ААТ “Прагрэс-2010” — 604 ц/га.

Кукуруза на зерне

Гаспадаркамі раёна намалочана 23 411 тон кукурузнага зерня. Найбольш рэзультатыўна спрацавалі земляробы ААТ “Прагрэс-2010”, дзе ўраджайнасць гэтай культуры склала 133 ц/га, у ААТ “Старыца-Агра” — 130 ц/га, ф-ле “Лакнея” — 127 ц/га.

Клопаты пра другі хлеб

Бульба ў раёне ўбрана на 98 % плошчаў. Накапана 31 070 тон, рэалізавана 13 695 тон, засыпана на захоўванне 8000 тон, у тым ліку на насенне — 4683 тоны.

Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *