22 кастрычнiка – раённы суботнiк

У райвыканкаме

У мэтах добраўпарадкавання і прывядзення ў належны стан населеных пунктаў, тэрыторый горада і раёна раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб правядзенні 22 кастрычніка раённага суботніка на працоўных месцах або арганізацыі работы па добраўпарадкаванні.

Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў усіх форм уласнасці, індывідуальным прадпрымальнікам неабходна арганізаваць пералічэнне грашовых сродкаў у добраахвотным парадку ў аб’ёмах, роўных дзённаму заработку, на мэтавы рахунак Капыльскага раённага выканаўчага камітэта. Усе заробленыя на суботніку сродкі плануецца накіраваць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы УАЗ “Капыльская ЦРБ”.

Кантроль за выкананнем рашэння ўскладзены на намеснікаў старшыні  райвыканкама па напрамках дзейнасці.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *